BE RU EN

Светлагорскага «баксёра» прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі

  • 30.11.2014, 18:05

Вінаватаму ў скандальным злачынстве вынесены абвінаваўчы прысуд.

Улетку 19-гадовы жыхар Светлагорска ўварваўся ў кватэру былой дзяўчыны. Выявіўшы там старонняга, прымусіў маладых людзей стаць на калені, пагражаў ім кухонным нажом. Маладзёна вінавацілі ў пагрозах забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама незаконнае пазбаўленне волі, піша «Гомельская праўда».

Яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суд абавязаў яго выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды сумаю 85 мільёнаў рублёў. Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Апошнія навіны