BE RU EN

Самалёт «Аэрафлота» ўпрыгожылі антыпуцінскімі надпісамі

  • 30.11.2014, 16:39

У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» вандалы размалявалі самалёт Airbus A321 авіякампаніі «Аэрафлот» надпісамі пра прэзідэнта Расеі.

На фотаздымках самалёта відаць, што чорным маркерам на корпус і рухавік авіялайнера нанесеныя вядомыя ў асяроддзі футбольных фанатаў словы пра Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго, на датчыку самалёта невядомыя параілі расейцам «пачытаць свайго Пушкіна і задумацца».

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 28 лістапада на кантактнай стаянцы каля тэрмінала D. Надпісы нанеслі на самалёт A321 з бартавым нумарам VP-BQT, названы ў гонар рускага мастака Івана Шышкіна.

Апошнія навіны