BE RU EN

Ангелец аддаў $820 тысяч за аўтамабільны нумар

  • 30.11.2014, 16:36

Ангелец Джон Колінс купіў аўтамабільны нумар «250» для свайго аўтамабіля Ferrari 250 SWB выпуску 1961 за $820 тыc.

Аўкцыён продажу рэдкіх нумароў прайшоў у Кардыфе. Пачатковы кошт быў $6 тыс. У выніку быў перавышана амаль у 137 разоў. Са слоў уладальніка аўтамабіля, ён быў гатовы выдаткаваць на ўнікальны знак да $1,5 млн, паколькі ён супадаў з серыйным нумарам ягонага Ferrari.

Раней Джон Колінс набыў з аўкцыёну за $208 тыс імянны нумар «250 L» для сваёй машыны Ferrari 250 L выпуску 1964 году.

У Англіі падобныя аўкцыёны на арыгінальныя нумары не рэдкасць. Брытанскае Агенцтва аўтамабільных правоў і ліцэнзій ладзіць такія мерапрыемствы рэгулярна, атрыманыя грошы паступаюць у дзяржаўны бюджэт.

Апошнія навіны