BE RU EN

Талісман чэмпіянату Еўропы ў футболе атрымаў імя Супер Віктар

  • 30.11.2014, 14:47

Талісман чэмпіянату Еўропы 2016 года, які прымуць гарады Францыі, у выніку галасавання ў інтэрнэце атрымаў імя Супер Віктар.

Талісман - хлопчык у чырвоным плашчы і ў футболцы зборнай Францыі з нумарам 16 быў прадстаўлены раней у лістападзе. Імя талісману было абранае ў выніку інтэрнэт-галасавання. Акрамя Супер Віктара ў шорт-ліст з трох імёнаў уваходзілі Дрыблу (Driblou) і Голікс (Goalix), паведамляе Прессбол» са спасылкай на AFP.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў дзесяці гарадах Францыі з 10 чэрвеня да 10 ліпеня 2016 году. Упершыню ў фінальнай стадыі турніру возьмуць удзел 24 зборныя.

Апошнія навіны