BE RU EN

ДТЗ пад Барысавам: кіроўца фуры пратараніў некалькі грузавікоў

  • 30.11.2014, 13:48

Раніцай 28 лістапада ў Барысаўскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам чатырох грузавых аўтамабіляў.

Кіроўца фуры не ўтрымаў стырно і ўрэзаўся ў грузавікі, якія стаялі на абочыне. Адзін чалавек загінуў на месцы, паведамляе тэлеканал СТВ.

Выратавальнікам давялося выкарыстоўваць гідраўлічны інструмент, каб дастаць цела загінулага кіроўцы. 31-гадовы мужчына знаходзіўся ў адным з прыпаркаваных аўтамабіляў. Яшчэ адзін кіроўца, 44-гадовы мужчына, дастаўлены ў лякарню.

Абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны