BE RU EN

Тайсан Фьюры пабіў Чысору і атрымаў права пазмагацца з Клічко

  • 30.11.2014, 13:44

Брытанскі баксёр Тайсан Фьюры перамог тэхнічным накаўтам Дэрэка Чысору і стаў абавязковым прэтэндэнтам на бой з Уладзімірам Клічко паводле версіі WBO.

Бой паміж двума брытанскімі баксёрамі адбыўся ў суботу, 29 лістапада, у Лондане. У 10-м раўндзе каманда Дэрэка Чысоры прыняла пастанову адмовіцца ад працягу бою, піша sport.bigmir.net.

Адзначым, што ў пачатку лістапада WBO прыняла пастанову, што пераможца бою Фьюры - Чысора атрымае права выйсці на рынг супраць украінскага баксёра Уладзіміра Клічко.

Нагадаем, раней брытанец Тайсан Фьюры заявіў аб тым, што яму патрэбен бой з Уладзімірам Клічко.

Апошнія навіны