BE RU EN

Расея просіць Лукашэнку ануляваць ўказ аб імпарце тавараў

  • 3.11.2014, 20:12

Расейскія ўлады лічаць, што ўказ аб імпарце тавараў павінен быць ануляваны.

Расейскія ўлады лічаць, што ўказ ад 21 ліпеня 2014 года закранае астатніх чальцоў Мытнага саюза, а таму павінен быць ануляваны, піша Informing.ru.

Нагадаем, гаворка ідзе пра ўказ, які абавязвае імпарцёраў плаціць ПДВ на прадукцыю, якая ўвозіцца, падчас перасячэння беларускай мяжы. Але разлічваць на ягоны вылік з падатковай базы прадпрымальнік можа толькі праз 90 дзён.

Такім чынам, імпарцёры абавязаныя плаціць ПДВ двойчы - на мяжы і падчас выплаты падаткаў за справаздачны перыяд. У выніку, у прадпрымальнікаў утвараецца недахоп абаротных сродкаў.

У верасні беларускі ўрад пайшоў насустрач расейскім імпарцёрам і ануляваў выплату ПДВ на мяжы для газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Аднак гэтага Маскве недастаткова - у Мінэканамразвіцця РФ ужо падлічылі, што праз указ Лукашэнкі аб'ёмы заказаў беларускіх аўтадылераў у расейскіх вытворцаў упалі на 2,7 тыс. аўтамабіляў.

Улады Беларусі пакуль не пракаментавалі патрабаванні Расеі.

Апошнія навіны