BE RU EN

70-гадовая пенсіянерка з-пад Полацка дала адпор узброенаму рабаўніку

  • 3.11.2014, 18:41

У Полацкім раёне пенсіянерка абараніла сваю маёмасць перад узброеным разбойнікам.

70-гадовая жыхарка вёскі Дуброўка звярнулася ў Полацкі РАУС з заявай, што ўвечары ў хату праз незачыненыя дзверы зайшоў невядомы ў масцы і, пагражаючы нажом, патрабаваў грошы.

Але пенсіянерка не разгубілася і адмовілася выконваць патрабаванні разбойніка. У выніку той, нічога не выкраўшы, быў вымушаны схавацца.

Устаноўлена, што злачынства ўчыніў раней судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання жыхар вёскі Жарнасек, ён затрыманы, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны