BE RU EN

На прадпрыемстве ў Гомелі знайшлі авіябомбу

  • 3.11.2014, 16:22

Бомба часоў Другой Сусветнай вайны была знойдзеная раніцай 31 кастрычніка.

Яе знайшлі на тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «SIBD-інвест» у Гомелі. Боепрыпас знайшлі пры правядзенні земляных работ пры пракладанні каналізацыйнай сістэмы ў траншэі на глыбіні 1,7 метра.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, тэрыторыя была ачэпленая супрацоўнікамі РАУС, правядзенне работ у размінаванні ўзгаднялася з Міністэрствам унутраных спраў. У той жа дзень авіяцыйная бомба была канфіскаваная для ўтылізацыі.

Прадпрыемства «SIBD-інвест» займаецца здачай у арэнду складскіх плошчаў прыватным прадпрымальнікам.

Апошнія навіны