BE RU EN

Ісламісты на поўначы Сірыі перайшлі ў наступ

  • 3.11.2014, 16:09

Звязаныя з «Аль-Каідай» баевікі актывізавалі баявыя дзеянні супраць злучэнняў, якія падтрымлівае Захад, правінцыі Ідліб на поўначы Сірыі.

У мінулыя выходныя байцы групоўкі «Фронт Нусра» занялі некалькі гарадоў і вёсак, якія раней кантраляваліся Свабодным сірыйскім войскам, паведамляе BBC.

Правінцыя Ідліб лічылася апорай умераных груповак, якія атрымлівалі зброю, фінансаванне і падтрымку з боку ЗША.

Паступаюць паведамленні аб тым, што «Фронт Нусра» захапіў значную колькасць зброі, якая належала Свабоднаму сірыйскаму войску.

Апошнія навіны