BE RU EN

Пад Астраўцом згарэла расейская фура з лядоўнямі

  • 3.11.2014, 16:04

Фура з лядоўнямі цалкам выгарэла на трасе ў Астравецкім раёне.

Расейская фура Iveco, якая належыць калінінградскай фірме, рухалася з Калінінграда ў Самару транзітам праз Літву і Беларусь, на гэты раз у якасці грузу перавозіла бытавыя лядоўні, піша БелТА.

Здарэнне адбылося на аўтадарозе Р45 Вільня - Полацк, паблізу вёскі Каценавічы Астравецкага раёна, учора ўвечары каля 18:15. Паводле інфармацыі МНС, аўтацягнік з прычэпам загарэўся прама ў руху. Паведамленне пра ўзгаранне ў пажарную службу паступіла ад кіроўцы, які праязджаў міма. Ратавальнікі пасля прыбыцця ўбачылі цалкам ахоплены полымем аўтамабіль. Кіроўца фуры 1971 нараджэння не пацярпеў, ён змог самастойна пакінуць аўтамабіль і знаходзіўся на бяспечнай адлегласці ад яго.

У выніку пажару аўтамабіль і груз знішчаны цалкам. Паводле папярэдняй інфармацыі, фура загарэлася праз кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны