BE RU EN

Работнікаў ЖРЭУ з Баранавічаў перавялі на чатырохдзёнку

  • 3.11.2014, 9:12

Камунальнікаў штодзённа прымушаюць пісаць заявы аб адпачынку за свой кошт на адзін дзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Навіны з горада Баранавічы. Работнікаў КУРЭП ЖРЭУ [Камунальнае ўнітарнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне горада Баранавічы] прымушаюць пісаць заявы за свой кошт кожны тыдзень на адзін дзень, звязваючы гэта з цяжкім матэрыяльным становішчам і з запазычанасцямі плацяжоў арандатараў (на думку кіраўніка капытнікі Н. Н.). Але, дагэтуль такога ніколі не было», - піша ён.

Чытач мяркуе, што гэта адказ на рэкамендацыі аб скарачэнні заробку.

Апошнія навіны