BE RU EN

Патруль НАТА засек расейскі вайсковы самалёт над Балтыкай

  • 29.11.2014, 21:56

Паблізу мяжы Латвіі патрульныя самалёты НАТА выявілі расейскі вайсковы самалёт Іл-20.

Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі, піша "Еўрапейская праўда".

"Знішчальнікі НАТА F-16 падняліся на перахоп над Балтыйскім морам самалёта ўзброеных сіл РФ Іл-20" - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым, паветраную прастору самалёт не парушыў, але і не адказваў на запыты аб ідэнтыфікацыі.

Нагадаем, прысутнасць вайсковых караблёў і самалётаў у балтыйскім рэгіёне фіксуецца ўсё часцей. Пры гэтым Расея не парушае ні паветраную прастору, ні тэрытарыяльныя воды.

Апошнія навіны