BE RU EN

ДАІ ладзіць аблавы на трасе М7

  • 29.11.2014, 20:55

Узмоцненае дзяжурства на трасе М-7 Менск - Ашмяны - мяжа Літвы скончыцца ў нядзелю ў 23.00.

- Спецпадраздзяленне ДПС «Страла» будзе адпрацоўваць Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Асіповіцкі і Бабруйскі раёны, - папярэдзілі напярэдадні ва УДАІ МУС.

Там жа не хаваюць, што кантроль за кіроўцамі будзе галосны, негалосны і змешаны. Гэта значыць, удзельнікі дарожнага руху павінны быць пільнымі. Дарэчы, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выходныя дні на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, на дарогах галалёдзіца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны кругласутачны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі на прадмет своечасовага выканання дарожнымі і камунальнымі службамі мерапрыемстваў у папярэджанні і ліквідацыі слізкасці дарожнага пакрыцця, - удакладнілі ва УДАІ МУС.

Апошнія навіны