BE RU EN

Беларусь абяцае Рассельгаснагляду паведамляць пра няякасныя прадукты

  • 29.11.2014, 18:39

Менск абяцае падрабязную інфармацыю аб выніках праверак беларускіх прадпрыемстваў, да якіх расейскі бок мае прэтэнзіі.

Такое рашэнне было прынятае ў рамках сустрэчы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігарам Брыло, піша РІА "Навіны".

"Беларускі бок падасць Рассельгаснагляду падрабязную інфармацыю аб выніках расследавання ў кожным мясакамбінаце, у прадукцыі якога быў выяўлены геном АЧС, і прынятых у гэтай сувязі мерах", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рассельгаснагляду.

Акрамя таго, Беларусь да 15 снежня паведаміць Рассельгаснагляду аб усіх выпадках выяўлення няякаснай прадукцыі жывёльнага паходжання. Беларускі бок прапанаваў пад гарантыю Дзяржветслужбы Беларусі з устанаўленнем узмоцненага лабараторнага маніторынгу, зняць часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею жывёлагадоўчай прадукцыі з 10 прадпрыемстваў, на якіх раней былі выяўленыя парушэнні.

Пастановай Рассельгаснагляду з 24 лістапада транзіт расліннай прадукцыі праз тэрыторыю Расеі ў трэція краіны павінны ажыццяўляцца толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на дзяржаўнай мяжы краіны. Беларускі бок настойвае, што не мае права не дапускаць транзіт еўрапейскай расліннай прадукцыі ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі.

Апошнія навіны