BE RU EN

У хрысціян пачынаецца калядны пост

  • 29.11.2014, 14:35

28 лістапада ў праваслаўных вернікаў пачаўся Калядны пост.

Ён менш строгі, чым Вялікі і Успенскі, доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня. Праваслаўныя святкуюць Каляды 7 студзеня (паводле старога стылю).

У каталікоў Адвэнт пачынаецца ў нядзелю, 30 лістапада, і будзе доўжыцца да 24 снежня.

Каляды каталікі, пратэстанты, грэка-каталікі і некаторыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25 снежня.

Апошнія навіны