BE RU EN

Аляксандр Качаткоў: «Рускі свет» заслугоўвае Гаагі

  • 29.11.2014, 13:31

Пуцін свядома хоча рэальнага галадамору ў Данбасе.

Пра гэта ў сваім блогу ў Facebook піша палітычны аглядальнік Аляксандр Качаткоў.

«На Данбасе пачалася сапраўдная катастрофа. Прадукты на рынках і ў крамах ёсць. Грошы на картках у людзей таксама. Але спыненыя банкаўскія аперацыі з карткамі (тут Нацбанк спрацаваў нават раней тэрміну). Гэта значыць, ні зняць гатоўку, ні аплаціць куплю немагчыма.

Будзе кашмар.

А Расея патрабуе прызнання ДНР-ЛНР. Гэта азначае, што Украіна пазбавіцца нават права плаціць жыхарам суверэнных рэспублік.

Сама Расея плаціць не хоча. Хоць напярэдадні анэксіі чамусьці (!) ў Крым было завезена 800 млн гр гатоўкі, сюды яны не вярнуліся.

Гэта значыць, Пуцін свядома хоча рэальнага галадамору на Данбасе, каб свет убачыў гэты зомбі-трылер у навінах, жахнуўся і даў Пуціну права ўсё хуценька ўрэгуляваць з Украінай любым чынам.

Вось такі рускі свет вымалёўваецца, які на сто адсоткаў заслугоўвае Гаагі», - мяркуе Качаткоў.

Апошнія навіны