BE RU EN

Стварэнне бязвізавай зоны на мяжы Польшчы і Украіны прыпыненае

  • 29.11.2014, 12:29

Стварэнне бязвізавай зоны даўжынёй у 100 км на мяжы Польшчы і Украіны прыпыненае.

Пра гэта ў інтэрв'ю РІА «Новости» распавяла амбасадар Польшчы ў Расеі Катажына Пелчынска-Наленч.

«Я вам шчыра скажу, што тут дэталі, звязаныя з заканадаўствам Еўразвяза. Гэта ўжо пэўнае тэхнічнае пытанне, але мне здаецца, тут складанасці прававога характару», - заявіла пасол.

Яна адзначыла, што 100 км, паводле мерак Еўразвяза, - занадта вялікая адлегласць для прымежнай зоны. Пелчынска-Наленч падкрэсліла, што для Калінінграда было зроблена выключэнне. І бязвізавы рэжым на мяжы расейскага горада і Польшчы. «Ніякіх пагроз няма, нейкія праблемы, якія прадбачылі ў галіне бяспекі, абсалютна мінімальныя або іх наогул не існуе. Так што гэта вельмі добрая была пастанова», - дадала дыпламат.

Апошнія навіны