BE RU EN

Расейскія журналісты едуць ва Украіну з фальшывымі пасведчаннямі

  • 29.11.2014, 12:19

Спецслужбы Расеі выдаюць сваім журналістам фальшывыя пасведчанні для працы ва Украіне.

Пра гэта паведаміў дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі на сваёй старонцы ў Facebook.

«Нядаўна на тэрыторыі Закарпацкай вобласці расейскія журналісты ў складзе здымачнай групы праграмы «Весці» тэлеканала «Расея 24» па заданні рэдакцыі тэлеканала «РТР», рыхтавалі відэарэпартаж пра «прыгнятанне ў названых абласных цэнтрах рускамоўных грамадзян Украіны і вугорскай нацменшасці Закарпацця, спробаў украінскай улады прадставіць іх як сепаратыстаў і экстрэмістаў». Пры гэтым, для выканання патрабаванняў канспірацыі і выканання інструктажу супрацоўніка ФСБ РФ ім былі прадстаўленыя дакументы прыкрыцця, якія, нібыта, акрэдытуюць іх як журналістаў фінскага тэлеканала «МТВ-3»...» - піша ён.

Таксама Лубкіўскі адзначыў, што журналіст расейскага «Першага канала», прадстаўляючыся беларускім журналістам, рыхтаваў у Хмяльніцкай вобласці тэлевізійны сюжэт пра «факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва ў рэгіёне, забароне на служэнне на царкоўнаславянскай мове ў храмах УПЦ, гаспадарчы і культурны заняпад заходніх рэгіёнаў Украіны, бяздзейнасць улады...».

Апошнія навіны