BE RU EN

Біл Гейтс зняўся ў «антытытунёвай» рэкламе ў Кітаі

  • 29.11.2014, 11:47

Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс узяў удзел у «антытытунёвай» кампаніі ў КНР, зняўшыся ў рэкламным роліку.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg, рэклама з'яўляецца часткай кампаніі ў барацьбе з паленнем і пасіўным паленнем, запушчанай у Кітаі Фондам Біла і Мелінды Гейтс.

У роліку Гейтс з'яўляецца ў цішотцы з надпісам «Скажы «не» пасіўнаму паленню» разам з алімпійскім чэмпіёнам у гімнастыцы Фенам Чжэ. Слоган для кампаніі быў прыдуманы самім Гейтсам.

У Кітаі каля 300 млн жыхароў з'яўляюцца курцамі, а асноўны аб'ём тытунёвай прадукцыі прыпадае на манапаліста The China Tobacco, які зарабіў у 2012 годзе $268 млрд. Каля траціны ўсіх пацыентаў з ракам лёгкіх у свеце пражывае ў Кітаі.

Апошнія навіны