BE RU EN

Сікорскі запрасіў Гройсмана ў Польшчу

  • 28.11.2014, 21:44

Маршалак польскага Сейма запрасіў старшыню Вярхоўнай Рады Украіны ў Варшаву.

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў у пятніцу ў Сейме паcля ратыфікацыі ніжняй палатай парламента РП Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ, паведамляе Укрінформ.

"Сардэчна віншую новага маршалка, старшыню ўкраінскай Вярхоўнай Рады, былога віцэ-прэм'ера Уладзіміра Гройсмана, якога мы добра ведаем і з якім мы вялі інтэнсіўны дыялог аб дэцэнтралізацыі і самакіраванні. Сардэчна запрашаю маршалка Гройсмана ажыццявіць візіт у Польшчу", - сказаў Сікорскі.

Ён падкрэсліў, што сённяшняе амаль аднадушнае галасаванне ў Сейме за Пагадненне аб асацыяцыі паказвае, што сімпатыя палякаў да ўкраінцаў і іх еўрапейскіх імкненняў з'яўляецца агульнай.

Апошнія навіны