BE RU EN

Шуневіч: Канфіскацыя сцягоў Украіны - гэта патрабаванне закона

  • 28.11.2014, 21:18

Міністр унутраных спраў Беларусі заявіў, што ўкраінскія сцягі будуць канфіскоўваць на канцэртах і далей.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 лістапада журналістам, каментуючы канфіскацыю сцягоў Украіны ў гледачоў на канцэрце гурта «Акіян Эльзы» 21 лістапада ў «Менск-Арэне», паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік МУС прызнаў, што рэзананс ад дзеянняў міліцыі на канцэрце ў Менску «адбыўся ва Украіне». «У нас я такога рэзанансу не адчуваў. Яго і не магло быць», - упэўнены міністр.

Паводле слоў Шуневіча, «органы ўнутраных спраў абавязаныя падтрымліваць правапарадак на ўсіх масавых мерапрыемствах, зводзіць да мінімуму ўсе магчымыя рызыкі развіцця неспрыяльнай сітуацыі, у тым ліку з пункту гледжання праявы агрэсіі, масавага непадпарадкавання і т. д.».

«Усе забароненыя, непажаданыя да праносу прадметы на такіх масавых мерапрыемствах канфіскоўваюцца, незалежна ад таго, з'яўляецца гэта сцягам ці іншым прадметам, які забаронены. Гэта патрабаванні закона. Мы іх выконвалі, выконваем і будзем выконваць», - сказаў міністр унутраных спраў.

Нагадаем, на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску АМАП забіраў сцягі Украіны. Перад пачаткам канцэрту ўкраінскага гурта гледачоў падверглі ператрусу.

Апошнія навіны