BE RU EN

БАТЭ заняў апошняе месца ў колькасці перадач у Лізе чэмпіёнаў

  • 28.11.2014, 15:23

Барысаўскі БАТЭ займае апошняе месца ў колькасці перадач у Лізе чэмпіёнаў з паказчыкам 1350.

Таксама беларускі клуб здзейсніў менш за ўсё дакладных перадач - 1074, піша "Трыбуна".

Што да адсотку дакладных перадач, барысаўцы падзяляюць апошні радок з леверкузенскім "Байерам" - 80%.

У паказчыку валодання мячом, БАТЭ апярэджвае толькі АПОЭЛ. Беларускі клуб валодаў мячом 38% гульнявога часу, у той час як дружына з Кіпра толькі 34%. У гэтым параметры барысаўская каманда ідзе на тым жа ўзроўні, што і маскоўскі ЦСКА.

Апошнія навіны