BE RU EN

Курс еўра ў Расеі перавысіў 62 рублі, даляр - за крок ад 50

  • 28.11.2014, 10:55

Паводле вынікаў ранішніх таргоў на Маскоўскай біржы курс еўрапейскай валюты дасягнуў адзнакі ў 62,031 рублі, амерыканскай - у 49,7 руб.

Таргі на Маскоўскай біржы сёння, 28 лістапада, адкрыліся ростам еўра і даляра, паведамляе «РБК-Украіна».

Еўра на адкрыцці дасягнуў адзнакі вышэйшай за 62 руб, даляр вырас да 49,7 руб.

Да 10.03 паводле менскага часу курс еўра вырас яшчэ на 30 капеек - да 62,031 руб, знізіўшыся пазней да 61,64 руб.

Курс даляра дагэтуль падскочыў на 70 капеек да 49,797 руб, пасля чаго адкаціўся да 49,38 руб.

Апошнія навіны