BE RU EN

Расейскі дыстрыб'ютар адмовіўся ад супрацоўніцтва з «Мілавіцай»

  • 28.11.2014, 10:52

Крамы «Мілавіца» зменяць шыльды на маскоўскіх буціках і будуць называцца «Мілабель».

Прычына ў канфлікце паміж беларускім вытворцам і найбуйнейшай расейскай камерцыйнай канцэсіі, што развівала сетку ў Маскве, піша «Наша Нiва».

Са слоў Аляксея Прагера, саўладальніка кампаніі «Сталічны гандлёвы дом «Мілавіца», рэбрэндынг вызначаны на пачатак 2015 года. Чакаецца, што абнаўленне кожнай крамы абыдзецца прыкладна ў 10 тысяч даляраў ЗША.

Гандлёвыя кропкі «Мілабель» будуць працаваць у мультыбрэндавым фармаце. Доля прадукцыі беларускага вытворцы складзе не больш за 10% ад усяго асартыменту.

Вядома, што кіраўніцтва беларускага прадпрыемства скасавала ранейшыя кантракты на пастаўку прадукцыі з расейскімі дыстрыбутарамі ў красавіку 2014 года. Па ўмовах новай дамовы тыя павінны былі павысіць рознічныя кошты на прадукцыю «Мілавіцы» на 20%.

Расейцы шкадуюць, што новыя правілы, якія выключаюць магчымасць давання дыстрыбутарам растэрміновак і скідак пры аплаце тавару, вымусілі адмовіцца ад падпісання новага пагаднення.

Пад ранейшым назвай «Мілавіца» у Маскве застануцца дзевяць крам, якія належаць іншым партнёрам кампаніі.

Апошнія навіны