BE RU EN

Беларусы не вераць уладам і чакаюць дэвальвацыю

  • 28.11.2014, 7:34

Магілёўцы ўпэўненыя, што беларускі рубель будзе абясцэньвацца.

Ці давяраеце вы запэўненням беларускіх уладаў, што ў Беларусі гэтага не адбудзецца? Ці прыкладаюцца нейкія меры, каб засцерагчы сябе ад магчымай дэвальвацыі? На гэтыя пытанні карэспандэнту БелаПАН адказвалі жыхары Магілёва:

«Абавязкова будзе такая ж сітуацыя, як і ў Расеі, бо мы прывязаныя да яе. Вядома ж, трэба валюту купляць, інакш як свае грошы захаваеш?»

«У Расеі гэта часовая з'ява, выкліканая санкцыямі Захаду. Але мы ж прывязаныя не толькі да расейскай валюты, але і да даляра і еўра. Дэвальвацыі бліжэйшым часам не будзе. А што далей? Грошы - гэта такая рэч, што немагчыма прадбачыць».

«Дэвальвацыя будзе. Гэта залежыць ад нашай эканомікі. Беларускі рубель больш не будзе падтрымлівацца ўліваннямі расейскіх грошай. Раней я купляў даляры, а цяпер іх марную - не захоўваю».

«Будзе дэвальвацыя. Заробкі падаюць, а кошты растуць. У мяне заробак тры мільёны, было сем. На даляры адкладваеш, але і пражыць трэба, і купіць штосьці, і паесці».

«Што тычыцца веры нашаму ўраду, то пасля 2011 года яе няма ў прынцыпе. Тады таксама сцвярджалася, што наша эканоміка стабільная, золатавалютныя рэзервы дастатковыя, але тым не менш рубель знізіўся ў тры разы. Ёсць, вядома ж, у мяне нейкія запасы , але не настолькі вялікія. Так ці інакш спрабую іх захаваць, але гэта ўсё на побытавым узроўні».

«Так, беларускі рубель будзе падаць - у гэтым не сумняваюся. Добрага не чакаю. Усё ідзе на сям'ю, дзяцей. Штосьці адкласці па максімуму не атрымліваецца».

«Я не веру. Заўсёды абяцаюць, а рубель усё падае, падае. Працуем за бесцань. Як я магу адкласці на даляры, калі мне хапае толькі ад заробка да заробка?»

«Я не ў курсе ўсіх гэтых падзей. А што рабіць? А мы нічога не робім. Жывем, як жывецца - сённяшнім днём. Хочацца пажыць у той Беларусі, пра якую мы чуем».

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

Апошнія навіны