BE RU EN

«Белтэлекам» паабяцаў за месяц павялічыць ёмістасць знешняга шлюза на 60 Гбіт/с

  • 27.11.2014, 19:00

Да канца 2014 ёмістасць знешняга шлюза ў інтэрнэт павялічаць з цяперашніх 590 Гбіт/с да 650.

Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў Вадзім Шайбака, намеснік гендырэктара «Белтэлекама» тэхнічных пытанняў. Пры гэтым ён параўнаў паказчыкі пяцігадовай даўнасці.

«У пачатку 2010 года ёмістасць знешняга шлюза была 36 Гбіт/с. Праз год - у канцы 2015 - гэты паказчык прагназуецца на ўзроўні 910 Гбіт/с. Але і гэта далёка не мяжа», - дадаў Вадзім Шайбака.

Ён зноў падкрэсліў, што распаўсюджванне GPON-тэхналогіі «стварае перадумовы для нарошчвання хуткасці да абанента да 1 Гбіт/с і больш».

Апошнія навіны