BE RU EN

Кіруючую кааліцыю ў Радзе назавуць «Еўрапейская Украіна»

  • 27.11.2014, 16:01

У кааліцыю парламенцкіх фракцый паводле стану на чацвер уваходзіць 302 народныя дэпутаты, яна будзе названая «Еўрапейская Украіна».

«Наша кааліцыя створаная ва ўкраінскім праеўрапейскім парламенце ў абсалютнай канстытуцыйнай большасці - 302 народныя дэпутаты», - сказаў прадстаўнік фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Уладзімір Гройсман на сходзе кааліцыі ў чацвер.

Сход прыняў пастанову назваць кааліцыю «Еўрапейская Украіна», піша «Інтэрфакс».

У кааліцыю ўвойдуць фракцыі Блока Пятра Парашэнкі, «Народнага фронту», Аб'яднання «Самадапамога», Радыкальнай партыі Алега Ляшко, «Бацькаўшчыны».

Апошнія навіны