BE RU EN

Пад санкцыі ЕЗ патрапяць 13 баевікоў і арганізацый ДНР і ЛНР

  • 27.11.2014, 15:51

Пастаянныя прадстаўнікі краін-чальцоў ЕЗ наважылі ўнесці 13 фізічных і юрыдычных асоб, баевікоў ДНР і ЛНР у санкцыйны спіс.

Пра гэта паведаміў еўрапейскі дыпламат, паведамляюць РІА «Новости».

«Гаворка ідзе пра 13 фізічных і юрыдычных асоб, яны ўсе прадстаўнікі сепаратыстаў, як было запытана Радай замежных спраў», - сказаў дыпламат.

З ягоных слоў, гэты спіс павінен быць зацверджаны Радай ЕЗ пісьмовай працэдурай. «Яны павінны быць апублікаваныя і ўвайсці ў дзеянне да канца месяца», - заявіў ён.

Раней паведамлялася, што Новая Зеландыя не галосна далучылася да антырасейскіх санкцый у фінансавай сферы. Мясцовыя банкі ўслед за аўстралійскімі зачынілі карэспандэнцкія рахункі шэрагу расейскіх дзяржбанкаў з санкцыйнага спісу, у тым ліку Газпромбанка і Замежэканамбанка, якія цяпер вымушаныя праводзіць кліенцкія разлікі ў аўстралійскіх і новазеландскіх далярах праз пасярэднікаў.

Апошнія навіны