BE RU EN

Памёр польскі актор Станіслаў Мікульскі

  • 27.11.2014, 14:50

У Польшчы ва ўзросце 85 гадоў памёр вядомы польскі актор Станіслаў Мікульскі.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Кшыштаф Генчалеўскі, біёграф актора. Мікульскі памёр у Варшаве ва ўзросце 85 гадоў, піша Lenta.ru.

«27 лістапада а 05:15 раніцы сышоў Станіслаў Мікульскі - актор тэатра і кіно, польская кінаікона, выдатны, чулы чалавек. Сябар», - напісаў Генчалеўскі.

Ён вядомы, перш за ўсё, паводле галоўнай ролі ў шматсерыйным фільме «Стаўка больш, чым жыццё». Персанаж Мікульскага Ганс Клос - польскі выведчык у стаўцы нямецкага камандавання падчас Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны