BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны

  • 27.11.2014, 13:31

Ім стаў Андрэй Раўкоў.

Дыктатар прызначыў Андрэя Раўкова (на фота) міністрам абароны.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе правадыра.

Раней Андрэй Раўкоў з'яўляўся камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Нагадаем, загад аб вызваленні ад пасады і звальненні Юрыя Жадобіна Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

Цяпер ужо былы міністр абароны звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Андрэй Аляксеевіч Раўкоў нарадзіўся 25 чэрвеня 1967 ў сяле Равяка Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў з залатым медалём Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У наступныя гады прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.

У 1999 годзе скончыў з залатым медалём камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і начальніка (камандзіра) базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.

У 2005 годзе скончыў з адзнакай Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі і быў прызначаны камандзірам 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. З 2006 да 2012 займаў пасады начальніка аператыўнага аддзела - намесніка начальніка штаба Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Указам Лукашэнкі 16 лістапада 2012 прызначаны камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны