BE RU EN

11-гадовы кіяўлянін стварыў фільм «Украіна пераможа!» (Відэа)

  • 27.11.2014, 11:42

11-гадовы кіеўскі школьнік Цімафей Ландраў стварыў кароткі анімацыйны фільм, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў у Данбасе.

Яму належаць ідэя, сцэнар і анімацыя, паведамляе Еспресо.TV.

У фільме адзначаецца, што Украіна была мірнай краінай, пакуль на яе не напала Расея. Аднак «Украіна - краіна вольных людзей, і яны будуць адстойваць сваю свабоду, нават коштам свайго жыцця», каб «не быць рабамі».

Са слоў хлопчыка, такім чынам ён хацеў падтрымаць украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў у Данбасе.

Апошнія навіны