BE RU EN

Выбух на шахце ў Кітаі: 11 загінулых

  • 27.11.2014, 9:52

11 чалавек загінулі пры выбуху на вугальнай шахце ў правінцыі Гуічжоу на паўднёвым захадзе Кітая.

Гэта стала ўжо другім інцыдэнтам на шахце ў гэтай краіне за два дні, паведамляе BBC.

Паводле звестак агенцтва Сіньхуа, у шахце працавалі 19 гарнякоў. Звестак аб стане здароўя васьмі тых, хто выжыў пакуль няма.

Выратавальная аперацыя доўжыцца.

У сераду 24 чалавекі загінулі ў выніку выбуху на шахце ў правінцыі Ляанін на паўночным усходзе Кітая.

Апошнія навіны