BE RU EN

Амбасада Польшчы скасавала для беларусаў візавую рэгіяналізацыю

  • 26.11.2014, 15:33

З 1 снежня дакументы на візу беларусы змогуць падаваць у любой консульскай установе Польшчы.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт польскага дыппрадстаўніцтва.

«З 1 снежня 2014 г. дапускаецца прыём і разгляд консульскімі ўстановамі Рэспублікі Польшча ў Беларусі візавых анкет грамадзян Рэспублікі Беларусь без абмежаванняў, звязаных з падзелам тэрыторыі гэтай краіны на консульскія акругі», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе БелаПАН, 1 кастрычніка гэтага года пасольства Польшчы ў Менску пачало выдаваць двухгадовыя турыстычныя візы беларускім грамадзянам. Абавязковай умовай для звароту за двухгадовай турыстычнай візай з'яўляецца наяўнасць не менш дзвюх шэнгенскіх візаў за апошнія тры гады. Пры гэтым адна з гэтых візаў абавязкова павінна быць польскай, выдадзенай з турыстычнымі мэтамі.

Апошнія навіны