BE RU EN

Расейскі дэпутат зладзіў дэбош на самалёце Масква-Іркуцк

  • 26.11.2014, 14:12

Самалёт здзейсніў вымушаную пасадку ў Новасібірску.

Адным з двух пасажыраў, неадэкватныя паводзіны якіх прывялі да вымушанай пасадкі самалёта авіякампаніі «Аэрафлот», апынуўся калінінградскі дэпутат. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы ўпраўлення на транспарце МУС Новасібірскай вобласці Цімур Курбангалееў, паведамляе ТАСС.

Ён распавёў, што ў аднаго з парушальнікаў парадку пры сабе аказалася пасведчанне дэпутата муніцыпальнага аб'яднання Зеленаградскага абласнога паселішча Калінінградскай вобласці. «Следчая група цяпер знаходзіцца на борце судна: апытвае чальцоў экіпажа, сцюардэс і пасажыраў, якія сталі сведкамі гэтага інцыдэнту», - паведаміў Курбангалееў, адзначыўшы, што самі дэбашыры абвінавачваюць сцюардэс у прадузятым да іх стаўленні.

Раней паведамлялася, што ў аэрапорце «Талмачова» раніцай 26 лістапада вымушана сеў самалёт, які рухаўся па маршруце Масква - Іркуцк. Цяпер самалёт знаходзіцца ў аэрапорце, праводзіцца яго перадпалётная падрыхтоўка.

Апошнія навіны