BE RU EN

Уладзімір Клічко падаў у суд на Кубрата Пулева

  • 26.11.2014, 11:00

Прамоўтэрская кампанія К2, якая прадстаўляе інтарэсы ўкраінскага цяжкавагавіка, падала ў суд на балгарскага баксёра Кубрата Пулева.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Нагодай для позвы сталі словы балгарына аб тым, што ўкраінец нібыта ўхіліўся ад праходжання працэдуры допінг-тэсту. Таксама Пулевы заявіў, што не паважае Клічко, піша Lenta.ru.

«К2, судзіцца са мной праз мае словы. Праз гэтую справу я не магу гаварыць на тэму допінгу», - пацвердзіў балгарын інфармацыю аб судовым разглядзе.

Бой паміж Клічко-малодшым і Пулевым адбыўся 15 лістапада ў Гамбургу. Перамогу накаўтам ў пятым раундзе атрымаў украінскі баксёр, які абараніў у гэтым паядынку тытул чэмпіёна свету паводле версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF).

Апошнія навіны