BE RU EN

Менскія ўнівермагі абяцаюць распродажы са зніжкамі

  • 26.11.2014, 10:14

У канцы лістапада ўнівермагі ў Менску правядуць дні зніжак. Кошты знізяць на 5-18%.

З 28 да 30 лістапада ГД «На Нямізе» будзе прадаваць усе нехарчовыя тавары на 17% танней, піша БелаПАН.

ГУМ з 27 да 30 лістапада знізіць 15% кошты на нехарчовыя тавары і на 5% на харчовыя.

29 лістападзе ЦУМ на нехарчовыя тавары зробіць зніжку 18%, універмаг «Беларусь» - 15%.

26 лістапада «Кірмаш» таксама знізіць на 15% кошты на ўсе тавары.

У дні акцыі тавараабарот узрастае ў 2-3 разы ў параўнанні са сярэднядзённым узроўнем продажаў, заявілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны