BE RU EN

Шон Сімпсан можа ўзначаліць зборную па хакеі

  • 26.11.2014, 9:08

Асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі з'яўляецца канадзец Шон Сімпсан.

Да нядаўняга часу ён узначальваў яраслаўскі «Лакаматыў», аднак за нездавальняючыя вынікі каманды ў КХЛ быў звольнены. Да гэтага Шон Сімпсан доўгі час працаваў са зборнай Швейцарыі, піша «Трибуна».

Раней памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў спорце Максім Рыжанкоў заявіў, што прыярытэт пры прызначэнні галоўнага трэнера зборнай будзе аддадзены замежніку.

Нагадаем, Уладзімір Крыкуноў пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі і ўзначаліў «Нафтахімік».

Апошнія навіны