BE RU EN

Адміністрацыя шчучынскага завода патрабуе ад рабочых 274 мільёны

  • 25.11.2014, 21:24

Адміністрацыя ААТ "Шчучынскі масласырзавод" спрабуе спісаць выдаткі за сапсаваную прадукцыю.

На вытворчым участку "Слонім", які ўваходзіць у ААТ "Шчучынскі масласырзавод", пасля інвентарызацыі недалічыліся сыравіны і гатовай прадукцыі на суму каля 274 мільёнаў рублёў, паведамляе "Радыё Рацыя".

У сувязі з гэтым адміністрацыя ААТ "Шчучынскі масласырзавод" прапанавала ўсім работнікам добраахвотна кампенсаваць страту. Агульная страта адміністрацыяй прадпрыемства была падзеленая на ўсіх работнікаў, а гэта каля 40 чалавек. Працаўнікі нават атрымалі лісты, каб да 31 снежня кожны з іх пералічыў у касу прадпрыемства ад 3 да 6 мільёнаў рублёў. І нават папярэдзілі рабочых, што калі яны гэтага не зробяць, то адміністрацыя прадпрыемства падасць на іх у суд.

Працаўнікі завода ад гэтага паведамленні ў шоку. Яны катэгарычна не згодныя з такім патрабаваннем адміністрацыі завода. Ды і зусім няма доказаў, што менавіта рабочыя вінаватыя ў недахопах. Адно яны ведаюць, што інвентарызацыя была задуманая, каб неяк звольніць адну з начальніц слонімскага ўчастка масласырзавода, а таксама спісаць выдаткі за сапсаваную прадукцыю, якую перыядычна вывозяць на сметнік, які знаходзіцца ў вёсцы Грынка Слонімскага раёна.

Апошнія навіны