BE RU EN

Дэпутаты Дзярждумы прапануюць забараніць імпарт французскіх вінаў

  • 25.11.2014, 17:33

Член камітэту абароны Дзярждумы РФ называе памылкай пастанову замовіць гелікоптэраносцы ў краіне, якая ўваходзіць у NATO.

Член камітэта расейскага парламента абароны Уладзімір Бяссонаў заявіў аб неабходнасці забараніць пастаўкі французскіх вінаў у Расею ў адказ на прыпыненне выканання кантракту па «Містраль», паведамляе РСН.

«Давайце забаронім продаж французскага віна ў Расеі. Нават размовы пра гэта могуць прывесці да жаданых вынікаў», - сказаў ён.

Парламентарый назваў памылкай пастанову замовіць гелікоптэраносцы ў краіне, якая ўваходзіць у NATO. «У краінах NATO цяпер нельга і прадукты харчавання заказваць, не кажучы пра ўзбраенне, таму што павінна быць забяспечаная бяспека. Гэта глупства найвялікшае, калі не шкодніцтва. Акрамя таго, расейскія гелікоптэры не могуць сесці на гэтыя гелікоптэраносцы», - заявіў Бясонаў.

На ягоную думку, з сітуацыі, якая склалася неабходна зрабіць высновы на будучыню. «У нас 90% сродкаў сувязі імпартнай вытворчасці, у тым ліку для патрэб абароны, ФСБ і МУС. Неабходна ўзбраенне і тэхніку баявую вырабляць выключна на тэрыторыі Расеі», - упэўнены дэпутат.

Нагадаем, яшчэ ў верасні прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў пра пастанову прыпыніць пастаўку Расеі першага гелікоптэраносца «Містраль» на фоне ўзмацнення расейскай агрэсіі ва Украіне.

Апошнія навіны