BE RU EN

Прэзідэнта Туніса не ўдалося абраць у першым туры

  • 25.11.2014, 17:08

Ні адзін з удзельнікаў нядзельных прэзідэнцкіх выбараў у Тунісе не набраў неабходнай колькасці галасоў.

Пра гэта паведамляе ў аўторак выбарчая камісія Туніса, піша «Інтэрфакс».

Бэйджы Саід Эсебсі, старшыня туніскай партыі «Нідаа Тунес», якая выступае з антыклерыкальных ісламскіх пазіцый, заручыўся падтрымкай 39,46% выбаршчыкаў. За ягонага асноўнага канкурэнта, тагачаснага прэзідэнта Мансэфа Марзукі прагаласавалі 33,43% выбаршчыкаў.

Пра тое, калі ў Тунісе адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта, пакуль невядома.

Апошнія навіны