BE RU EN

Пры ўездзе ў Расею будуць здымаць адбіткі пальцаў

  • 25.11.2014, 16:39

Указ аб гэтым падпісаў Уладзімір Пуцін.

Згодна з указам, з 10 снежня 2014 пры афармленні віз для ўезду ў Расею ці транзітнай візы ўсе замежнікі і асобы без грамадзянства будуць абавязаныя прайсці сканіраванне папiлярных узораў ўсіх пальцаў рук. Да 5 снежня аб новаўвядзенні будуць праінфармаваныя ўсе замежныя дзяржавы. Адказнасць за арганізацыю збору біяметрычных звестак ускладаецца на МЗС і ФСБ Расеі, піша Lenta.ru.

У тлумачальнай запісцы да дакумента адзначалася, што «зняцце біяметрычных звестак заяўніка дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы сілавых ведамстваў, у тым ліку ў мэтах спынення нелегальнай міграцыі і недапушчэння ўезду на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі асоб, падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці».

МЗС Расеі яшчэ сёлета ў студзені прадставіў праект указа, а саму працэдуру прапаноўвалася ўвесці яшчэ з 1 ліпеня. «Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць своечасова прыняць меры ў адказ у сувязі з запланаваным увядзеннем у 2015 годзе дзяржавамі - членамі ЕЗ абавязковай працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў расейскіх грамадзян, якія звяртаюцца па візы», - гаварылася ў тлумачальнай запісцы.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны