BE RU EN

Памэла Андэрсан наважыла заняцца палітыкай

  • 25.11.2014, 15:10

Амерыканская акторка і мадэль Памэла Андэрсан наважыла заняцца палітыкай.

Пра гэта распавёў яе блізкі сябар, чыё імя не называецца. Памэла Андэрсан выказала жаданне прысвяціць сябе дабрачыннай і палітычнай дзейнасці пасля таго, як у мінулым месяцы здох яе сабака Джо, піша Lenta.ru.

«Яна ўжо шмат гадоў займаецца абаронай правоў жывёл, але пасля смерці Джо, яна наважыла, што хоча прысвяціць рэшту свайго жыцця дабрачыннасці і палітычнай дзейнасці», - паведаміла крыніца выдання RadarOnline.

Андэрсан зноў сышлася са сваім мужам Рыкам Саламонам, з якім яны пасварыліся некалькі месяцаў таму. Гэта дапамагло ёй акрыяць ад смерці хатняга гадаванца. Цяпер акторка гатовая прысвяціць сябе грамадскай дзейнасці.

У ліпені стала вядома, што Памэла Андэрсан і Рык Саламон наважылі развесціся. Гэты развод мог стаць для пары ўжо другім. Упершыню Андэрсан і Саламон рассталіся ў 2008 годзе, пражыўшы ў шлюбе блізу года.

Фота: Reuters

Апошнія навіны