BE RU EN

Папа Рымскі ўпершыню за 26 гадоў выступіць у Еўрапарламенце

  • 25.11.2014, 14:26

Сёння ў Страсбургу Папа Рымскі Францыск выступіць у Еўрапейскім парламенце.

Выступленне кіраўніка Каталіцкай царквы пройдзе ўпершыню пасля таго, як у Еўрапарламенце выступаў Ян Павел II, што адбылося ў кастрычніку 1988 года, піша УНИАН.

Францыск прыбыў у Еўрапарламент прыкладна а 10:30 паводле Страсбургу.

Акрамя выступу перад еўрапарламентарыямі, у яго запланаваныя сустрэчы з лідэрамі Еўрапейскага Звязу з удзелам прэм'ер-міністра Італіі Матэа Ренца.

Раней паведамлялася, што Папа Рымскі возьме ўдзел у цырымоніі ўзняцця сцяга, пасля а 11.15 - скажа сваю прамову перад дэпутатамі Еўрапарламента. Крыху пазней ён пяройдзе ў будынак Рады Еўропы, дзе выступіць перад прадстаўнікамі ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у Раду Еўропы.

Фота: EPA

Апошнія навіны