BE RU EN

Крыніца ў дзяржаўных органах: Міхалку не дадуць выступаць у Беларусі да «выбараў»

  • 25.11.2014, 11:56

Дзяржаўныя органы маюць канкрэтную ўстаноўку - не дапусціць ні пры якіх умовах выхаду на сцэну Сяргея Міхалка.

Пра гэта парталу Tuzin.fm стала вядома ад крыніцы ў дзяржорганах, годнай даверу. Прынамсі, адзначаецца: «Гэтага чалавека рэальна баяцца у чынавенскіх колах. Нават не столькі яго самога, колькі яго ўплыву на моладзь, таму не выкрэсліваюць са спісу забароненых аўтараў. І не выкрасляць ні пры якіх умовах, прынамсі, да прэзідэнцкіх выбараў-2015».

Негалосная забарона будзе распаўсюджвацца канкрэтна на асобу Міхалка з папраўкай на тое, што назвы яго праектаў могуць змяняцца. Гэта значыць, выхад на сцэну былога лідара «Ляпіса Трубяцкога» немагчымы і ў складзе сапраўднай яго каманды Brutto. Таму нядзіўна, што кіраўніцтва ХК «Дынама» (Менск) адмовілася ад анансаванага папярэдне выступу каманды Міхалка 29 лістапада перад матчам у «Менск-Арэне».

Апошнія навіны