BE RU EN

Неадэкватныя маладыя людзі разбуралі аўтамабілі ў Менску (Відэа)

  • 25.11.2014, 11:16

Здарэнне адбылося ўначы на вуліцы Сухой.

Каля 00:10 трое маладых людзей, якія знаходзіліся ў неадэкватным стане, пачалі біць прыпаркаваныя ўздоўж вуліцы машыны. На шчасце, неабыякавымі апынуліся двое мужчын, якія праходзілі непадалёк. Убачыўшы, што адбываецца, яны кінуліся ў пагоню за маладымі людзьмі. Двум з іх удалося збегчы, але аднаго ўсё ж такі дагналі.

Як распавёў onliner.by чытач Алег, які стаў відавочцам затрымання, міліцыя прыехала на месца здарэння праз некалькі хвілін і затрымала маладога чалавека, які да апошняга моманту спрабаваў аказваць супраціў.

Шкода была нанесеная двум аўтамабіляў. Цяпер дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка, высвятляецца яго фізічны стан.

Апошнія навіны