BE RU EN

Улады Ганконга патрабуюць ад дэманстрантаў разабраць барыкады

  • 25.11.2014, 9:07

Судовыя прыставы абавязалі ганконскіх дэманстрантаў разабраць намётавы гарадок у цэнтральнай частцы горада.

Многія пратэстоўцы пачалі прыбіраць палаткі і барыкады з раёна Монг Кок яшчэ да пастановы суда. У раёне пратэстаў усё яшчэ дзяжураць некалькі сотняў паліцыянтаў, паведамляе BBC.

У Ганконгу з верасня працягваюцца масавыя дэманстрацыі ў падтрымку дэмакратычных рэформаў.

Актывісты незадаволеныя пастановай уладаў КНР праводзіць адбор кандыдатаў на выбарах адміністрацыі Ганконга, якія пройдуць у 2017 годзе, і патрабуюць прамых перамоваў з Пекінам.

Апошнія навіны