BE RU EN

Ля вайсковай часткі ў Харкаве прагрымеў выбух

  • 25.11.2014, 8:20

У Харкаве адбыўся выбух у раёне вайсковай часткі.

Пра гэта са спасылкай на відавочцаў здарэння паведамляе Харкаўскі партал "Дозор".

У дамах па суседстве вылецела шкло. На месцы здарэння працуюць праваахоўнікі і ратавальнікі. Паводле папярэдняй інфармацыі ахвяраў няма.

Нагадаем, у Харкаве з ліпеня дзейнічае тэрарыстычная арганізацыя "Харкаўскія партызаны". Іх дзеянні накіраваны на ўчыненне тэрактаў і застрашванне насельніцтва.

За некалькі месяцаў ім удалося ўчыніць 12 тэрактаў і дыверсій. Сярод іх - падрыў электраапоры ў Безлюдаўцы, напад на ваенкамат у Лазовай, выбух у рок-пабе "Сцяна".

Раней супрацоўнікі СБУ выкрылі і затрымалі дыверсійна-падрыўную групу, якая рыхтавала выбух у памяшканні аднаго з раённых аддзелаў МУС Украіны, размешчаным у густанаселеным раёне горада Харкава.

Апошнія навіны