BE RU EN

ХК «Дынама» не патлумачыў, чаму адмовіўся ад выступу BRUTTO

  • 24.11.2014, 18:03

На сайце клуба з'явілася інфармацыя аб скасаванні выступу гурта.

«ХК «Дынама-Менск» прыняў рашэнне ўнесці змены ў праграму перадматчавага шоу паядынку «Дынама-Менск» - «Медвешчак». У прыватнасці, анансаваны раней выступ гурта BRUTTO не адбудзецца. Прыносім прыхільнікам гурта свае прабачэнні», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, планавалася, што гурт BRUTTO выступіць на «Менск-Арэне» 29 лістапада перад матчам «Дынама-Менск» - «Медвешчак». Аднак ХК «Дынама-Менск» рэзка перадумаў праводзіць канцэрт.

Апошнія навіны