BE RU EN

Кірмашы ялінак у Менску адкрыюцца 22 снежня

  • 24.11.2014, 15:31

З 22 да 31 снежня ў Менску пройдзе больш за 180 кірмашоў ялінак.

Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Сяргей Барысевіч, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, з 22 да 31 снежня ў Менску пройдзе больш за 180 кірмашоў ялінак. Яны будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 18.00. Набыць натуральную елку вышынёй не вышэй за адзін метр можна будзе коштам ад Br70 тысяч да Br120 тысяч, не вышэй за два метры - ад Br80 тысяч да Br150 тысяч, да трох метраў - ад Br90 тысяч да Br180 тысяч.

Для зручнасці пакупнікоў у крамах адкрываюцца спецыялізаваныя аддзелы, дзе ў шырокім асартыменце (больш за 3 тысячы разнавіднасцей) прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры і іншая святочная атрыбутыка. Сяргей Барысевіч падкрэсліў, што асаблівая ўвага надаецца таварам айчыннай вытворчасці. Так, фігуркі авечак (сімвал 2015 паводле кітайскага календару) вытворчасці ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» можна набыць за Br50-72 тысяч, крыштальныя авечкі Барысаўскага завода абыдуцца ў суму ад Br50 тысяч.

Таксама ў крамах прадстаўлены 85 відаў дзіцячых карнавальных строяў і масак айчыннай вытворчасці коштам ад Br70 тысяч да Br350 тысяч. Строі Дзеда Мароза і Снягуркі каштуюць ад Br650 тысяч да Br950 тысяч.

Апошнія навіны